Дажынкі-2023

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2023" пройдзе 18 лістапада ў гарадскім пасёлку Акцябрскі.

Населены пункт на ўсю моц рыхтуецца да аграфэсту, дзе галоўнымі героямі стануць перадавікі ўборачнай кампаніі. Тут будуць ушаноўваць найлепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны Гомельшчыны. Тых, хто адказвае за харчовую бяспеку краіны, хто адказна працаваў на палях, хто думаў аб тым, каб атрымаць добры ўраджай. І рабіў для гэтага ўсё магчымае. Свята хлеба, працы і кахання да роднай зямлі пройдзе ў лепшых традыцыях дажынак, праграма будзе насычанай.